На абаронцу Курапатаў склалі пратакол за плякат «Гэць рэстаран КДБ»

Пратакол склалі на Ніну Багінскую. На грамадзкую актывістку Ніну Багінскую міліцыянты склалі пратакол пасьля таго, як 18 верасьня пэнсіянэрка выйшла да рэстарацыі ў Курапатах з плякатам «Гэць рэстаран КДБ». «Як толькі на прыйшла з гэтым плякатам, адразу зьявіліся міліцыянты. Спачатку ўзялі тлумачэньні, а пасьля наступны этап — складаньне пратаколу. Спадарыня Ніна заявіла міліцыянтам, што гэта яе пазыцыя: яна мяркуе, што КДБ датычнае да гэтай рэстарацыі, паколькі тая дагэтуль не закрылася. Але пасьля афармленьня папераў нікога не затрымалі, міліцыянты зьехалі», — сказаў «Радыё Свабода» адзін зь пікетоўцаў, бард Зьміцер Захарэвіч. У Курапатах «заварушыліся будаўнікі» ад дзяржавы?Іншай навіной ад Зьмітра Захарэвіча стала тое, што на ўзвышшы, якое людзі назвалі Галгофай, назіраецца актыўнасьць. «Будаўнікі заварушыліся, забілі ў зямлю калкі, якімі пазначылі месца помніка, які будуць усталёўваць ад імя дзяржавы. Я адмыслова падышоў і запытаў, што яны робяць.