Максім Вінярскі: Пікеты трэба працягваць

Барацьба за Курапаты павінна працягвацца. Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярск выйшаў зь менскага раённага ізалятара пасьля 10 сутак арышту за пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў. Агулам сёлета ён адседзеў 50 сутак, а за ўвесь час — 424 сутак. Карэспандэнт «Радыё Свабода» сустрэўся з Максімам Вінярскім па выхадзе з ізалятару і запісаў 10 самых яркіх ягоных уражаньняў. - Ані ў Менскім раённым ІЧУ (ізалятары часовага ўтрыманьня), ані ў гарадзкім ізалятары на Акрэсьціна за год нічога не зьмянілася. Тыя ж двух’ярусныя ложкі, тыя ж цесныя камэры, у якіх то няма вады, то не хапае сьвятла. - Ціск, бруд, спробы ўсяляк прынізіць — тыя самыя. І гэта звычайнае абыходжаньне з палітычнымі вязьнямі для дыктатуры: тыя, хто адстойвае свае погляды, мусяць за гэта сядзець у турме. - Ня мае значэньня, зьвяртаецца да цябе ахоўнік на «вы» ці на «ты», прынёс ён табе кашу лепшую ці горшую. Усё роўна гэта палітычныя рэпрэсіі супраць актывістаў, у тым ліку тых, якія бароняць Курапаты.