Журы назвала шорт-ліст прэміі Наталлі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай увайшлі дзевяць паэтычных кніг. Стаў вядомы кароткі спіс сёлетняй паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай, паведамляе “Радыё Рацыя”. Алесь Разанаў. Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Менск. Антон Францішак Брыль. Цмачанка. Выдавецтва “Янушкевіч”, Менск. Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня. Валянціна Аксак. Завінены рай. Выдавецтва “Галіяфы”, Менск. Вольга Гапеева. Граматыка снегу. Выдавецтва “Галіяфы”, Менск. Ігар Кулікоў. Валадар загадак. Выдавецтва “Медысонт”, Менск. Іна Снарская. Вогнепаклонніца. Выдавецтва “Кнігазбор”, Менск. Міхаіл Рубін. Пераклад з Іншага. “Издательские решения” па ліцэнзіі RideroУсевалад Сцебурака. Сны дарог. Выдавецтва “Медысонт”, Менск. Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца 20 верасня а 19:00 у кафэ “Грай” (вул. Iнтэрнацыянальная, 33). Фота: радио рацыя Адметна, што на паэтычную прэмію, названую ў гонар зоркі беларускай эмігранцкай паэзіі Наталлі Арсенневай, сёлета прэтэндуюць тры паэт_а/_кі, якія стала жывуць за межамі Беларусі, — Антон Францішак Брыль, Вальжына Морт і Іна Снарская.