У 20 год усё толькі пачынаецца!

Мы ўсе шмат на што здольныя. З Народзінамі, дружа «Хартыя – 97»!У 20 год усё толькі пачынаецца!Я жыву ў такі час і ў такіх варунках, што са мною можа здарыцца шмат цікавага ў маім жыцьці - ад добрага да кепскага - штохвілінна. Ад арыштаў да знявольваньняў, ад перамогаў ды й вызваленьняў. Час такі тут. Мы ўсе шмат на што здольныя. І верым у сваю справу змаганьня за чалавечныя каштоўнасьці, за праўду ды панаваньне Закону. Мы не страцілі веру ў інстытуты будучай справядлівай улады. Гэта самае важнае. Сёньняшняя ўлада ўзурпатараў здольная на любыя бесчалавечныя правакацыі, але менавіта нашая сапраўдная салідарнасьць пераломіць гэты турэмны электрычны калючы дрот. Цяжка ісьці шляхам праўды. Нам даўно прапанавалі жыць у калёніі ГУЛАГ (ГЕТТА) - на выбар. Немагчыма ўявіць сябе пад судзілішчамі ў прасторы без справядлівай інфармацыі, без твайго права на вольныя інстытуцыі СМІ- незалежныя ад улады дыктатуры, бо гэта тупік нашага сьветапогляду, нашага існаваньня. І тут мы атрымліваем суды над незалежнымі СМІ, якія асвятляюць нашыя будні, нашыя драмы барацьбы за свае грамадзянскія правы, нашыя турэмныя содні.