![]()
Aдна зь вежаў Гальшанскага замка аднаўляецца да выгляду 200-гадовай даўнасьці. Да выгляду 200-гадовай даўнасьці аднаўляецца адна зь вежаў Гальшанскага замка — таго самага, які часам лічаць правобразам «Чорнага замка Альшанскага» Ўладзімера Караткевіча. 31 траўня набыло сілу распараджэньне па падтрымцы культуры і мастацтва аб пачатку работ кансэрвацыі з рэстаўрацыяй паўночнай вежы Гальшанскага замка на Ашмяншчыне. На гэтыя мэты сёлета выдаткавана 250 тысяч рублёў, паведамляе «Радыё Свабода». Замкавы фасад зь вежай Выгляд паводле гравюры 1812 годуПраектам прадугледжана рэстаўрацыя муроўкі сьценаў, накрываньне дахам, унутранае адстройваньне вежы, мантаж сталярных вырабаў і дэманстрацыйных лесьвіц на яе другі паверх. У пэрспэктыве тут павінна зьявіцца музэйная экспазыцыя пра славутыя дынастыі Гальшанскіх і Сапегаў. Фрагмэнты палацавых сутарэньняў Аркавыя скляпеньні княскіх палатаў Вежа стаіць у рыштаваньнях, яна ўжо атынкаваная і пафарбаваная.