![]()
Уладзь Сташкевіч прабег менскі паўмаратон, як і летась, зь бел-чырвона-белым сьцягам на плячах. Грамадзкі актывіст, мэнэджэр некамэрцыйных праектаў Уладзь Сташкевіч прабег менскі паўмаратон, як і летась, зь бел-чырвона-белым сьцягам на плячах. Летась яго не чапалі, сёлета затрымалі, паведамляе «Радыё Свабода». Уладзь удзельнічае ў паўмаратоне трэці год. Сёлета, як і летась, ён бег дыстанцыю зь бел-чырвона-белым сьцягам. На фінішы, адразу пасьля таго, як яму ўручылі мэдаль, людзі ў цывільным адвялі яго ў аўтазак. — Як і летась, і ўдзельнікі маратону, і гледачы мяне вельмі падтрымлівалі. Мне крычалі: «Жыве Беларусь!», я адказваў: «Жыве вечна!» Пэрыядычна людзі падбягалі, рабілі сэлфі са мной, я таксама накідваў на іх сьцяг, паціскалі мне руку. Вельмі пазытыўна рэагавалі і самі бегуны, і гледачы. — І якая была іх рэакцыя, калі вас затрымлівалі?— Пасьля фінішу ўсе ўдзельнікі павольна праходзяць мэтраў сто, ім даюць бутэлечку вады і вешаюць мэдаль. І адразу пасьля гэтага мяне ўзялі пад рукі людзі ў цывільным: «Пройдзем!».