![]()
У Пуцiна стала менш грошай, а Лукашэнку грошы вельмі патрэбны. У расейскіх сродках масавай інфармацыі ўсё часцей з’яўляюцца матэрыялы пра незадаволенасць Крамля Аляксандрам Лукашэнкам. У публікацыях гаворыцца, што кіраўніцтва Расеі вырашыла не падтрымліваць яго больш, у тым ліку на прэзідэнцкіх выбарах. Што Расея пачынае паглынаць Беларусь. Па меркаванні аднаго з лідараў Руху салідарнасці „Разам” Вячасава Сіўчынка, гэтая інфармацыйная кампанія з’яўляецца часткай гібрыднай, прапагандысцкай вайны, якую Расея вядзе, у тым ліку, і супраць Беларусі. - Натуральна, пры сённяшніх рэсурсах і магчымасцях Расея проста так акупаваць Беларусь не можа. Гэта нашмат складаней, чым ім гэта здаецца, кажа “Радыё Рацыя” Вячаслаў Сіўчык. - Канешне, вельмі кепска, што апошнія 25 гадоў Аляксандр Лукашэнка „выжыгаў” тут усё беларускае. Але ж гэта ўсё-роўна Беларусь, а зусім не Расея. Як і „кабак на касцях” у Курапатах, як яго называюць у народзе, як і прызначэнне новага пасла Расейскай Федэрацыі Бабіча, як яшчэ шэраг прапагандовых рэчаў, якія адбываліся ў апошні час, – гэта ўсё паказвае, што Расея сёння ў выглядзе Пуціна – агрэсіўная дзяржава, якая проста правярае зараз свае магчымасці, імітуючы атаку на Беларусь.