![]()
Cёняшнія чыноўнікі спрабуюць узнавіць савецкi менталітэт. Грамадскі актывіст Лявон Баршчэўскі распавёў «Радыё Рацыя», чаму банеры з паэтам і палітыкам Уладзімірам Някляевым і іншымі вядомымі ў Беларусі асобамі так напужалі чыноўнікаў. Нагадаем, што з нейкіх высокіх кабінетаў далі загад зняць рэкламныя банеры крамы simbal. by з выявамі знакамітых асоб – Уладзіміра Някляева, Юрыя Жыгамонта, Меліціны Станюты і Лявона Вольскага. Рэклама на вуліцы Машэрава ў Менску правісела некалькі гадзін. - Сёння стан беларускіх чыноўнікаў такі, што ім лепш нічога не рабіць, чым нешта зрабіць, а потым атрымаць за гэта. Яны ж пастаянна перастрахоўваюцца. І само адчуванне таго, што тэлефонным правам можна неабмежавана карыстацца, давяло гэтых людзей да таго, што яны ўжо нават страцілі інстынкт перасцярогі, хаця тэлефоннае права – гэта незаконнае дзеянне і нават падсудная справа. Бо, калі ў кагосьці ёсць прэтэнзіі, то пішыце афіцыйны ліст, выказвайце сваю нязгоду альбо прэтэнзію і вырашайце пытанне.