![]()
Музыка выступіў ў Горадні. Лявон Вольскі сабраў разы ў тры болей слухачоў, чым магло зьмясьціць памяшканьне, зьняў жоўтыя акуляры ад гарачыні і прадказаў мажлівы сумесны праект з Аляксандрам Саладухам. Так у Горадні 6 верасьня адкрылася адноўленая культурная прастора «Цэнтар гарадзкога жыцьця», перадае «Радыё Свабода». Некалькі сотняў слухачоў запоўнілі новую залю цэнтру, унутраны дворык і вонкавы калідор па пэрымэтры будынка. Нягледзячы на адчыненыя вокны, заля паводле адчуваньняў ператварылася ў лазьню. Прыйшла пераважна моладзь, а таксама сем’і з малымі дзецьмі, ад якіх праз гоман даляталі словы па-беларуску. Прасьпяваў «Марскога чалавека» у памяць аб КулінковічуВольскі шмат хваліў гарадзенцаў за музычнасьць, прызнаваўся, што Горадня — найлепшы горад, жартам падліваў алей у агонь заходне-ўсходніх беларускіх стасункаў на карысьць «западэнцаў». Публіка перабівала ці ня кожнае яго выказваньне гучнымі доўгімі воплескамі.