ТБМ ладзіць чытанні пад назвай «Баранавіцкі край у часы БНР»

Мерапрыемства адбудзецца у суботу, 8 верасня, у сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно. Тэма чытанняў — «Баранавіцкі край у часы БНР». Дакладчыкамі будуць гісторыкі і краязнаўцы. Сярод іх Анатоль Сідарэвіч, Віталь Крывуць і Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, паведамляе intex-press. by. Расклад чытанняў:1. «Дзеячы БНР з Баранавіцкага краю». Анатоль Сідарэвіч, гісторык, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. 2. «Старонкі са сшытка ўспамінаў жыхара вёскі Адахоўшчына Аляксандра Падгайскага». Мікалай Падгайскі, краязнаўца. 3. «Становішча моладзі Баранавіцкага павета ў міжваенны перыяд». Віталь Крывуць, кандыдат гістарычных навук, БарДУ. 4. «Прычыны няўдачы БНР». Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, выкладчык ЕГУ, г. Вільня. Заключнае слова. Мікалай Падгайскі, старшыня Рады Баранавіцкай арганізацыі ТБМ. Рэгістрацыя на чытанні з 11. 30 па адрасе: вул. Сасновая, д. 5 (сядзіба ТБМ), вёска Русіно, Баранавіцкі раён. Пачатак у 12. 30. Праезд:Баранавічы – Русіно: цягнік на Удрыцк — 11. 30. Маршрутка з плошчы Леніна кожную гадзіну.