Вадзім Кабанчук асуджаны на 10 сутак за Плошчу

Затрыманага ў нядзелю на літоўскай мяжы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Вадзім Кабанчук асуджаны сёньня ў Маскоўскім судзе на 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года на Плошчы Незалежнасьці ў Менску. Маці Вадзіма магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук разам зь іншымі сябрамі БХД дзяжурылі сёньня ў судзе з самай раніцы, каб перадаць перадачу і даведацца пра лёс Вадзіма. Але пабачыць сына і перадаць яму ежу, пітво ды цёплыя рэчы ў маці так і не атрымалася. Рубрика: политика