![]()
У Крынках распачаўся XIX беларускі трыялог. BELARUSIAN OUTSIDE. На гэтую тэму праходзіць сёлетні “Трыялог” у Крынках. Гэтае мерапрыемства, запачаткаванае выбітным беларускім і польскім пісьменнікам і публіцыстам Сакратам Яновічам, адбываецца 19 раз і традыцыйны сабрала мастакоў, палітыкаў, літаратараў, перадае racyja. com. “У Беларусі мала такіх дыскусій і сустрэч, дзе ў свабоднай атмасферы людзі могуць абмеркаваць важныя для дзяржавы і для нацыі пытанні”. Так вынікі сёлетняга “Трыялогу” у Крынках на тэму BELARUSIAN OUTSIDE падводзіць журналіст тэлеканала “Белсат” – Павел Мажэйка. Ён быў удзельнікам панэлі на тэму “Медыя”, і кажа, што незалежныя СМІ працягваюць выконваць сваю функцыю, не зважаючы на ўсе неспрыяльныя абставіны:– “Белсат” і “Радыё Рацыя”, а таксама іншыя медыі, якія працуюць з-за мяжы для Беларусі, абсалютна выконваюць сваю задачу нягледзячы на гэтыя тысячныя штрафы, пераследы, арышты і крымінальныя працэсы. Справу мы выконваем і нельга казаць, што мы па-за Беларуссю, па-за працэсам.