![]()
Выступы музыкаў прынеслі гледачам сапраўднае задавальненне і добры настрой. Вуліца рамёстваў, вялізная музычная праграма, забавы, гульні, майстар-класы, дзіцячая пляцоўка, вялікі фудкорт і шмат іншага чакала сёння наведнікаў Музея архітэктуры і побыту ў Строчыцах, пiша «Новы час». «Мінсктранс» арганізаваў дадатковыя маршруты ў музей. Для тых, хто прыехаў на аўто, былі абазначаны пляцоўкі для бясплатнай паркоўкі. Уваход на фестываль каштаваў 20 рублёў, але тых, хто прыйшоў у народных строях, пускалі бясплатна. Трэба адзначыць, што наведнікаў у этнаадзенні было нямала. На сцэнічных пляцоўках была ўсталяваная вельмі якасная гукавая апаратура, дзякуючы чаму выступы музыкаў прынеслі гледачам сапраўднае задавальненне і добры настрой. У першай палове дня наведнікаў забаўлялі фолк-гурт Чарот, Любанскія музыкі, Патрыцыя Свіціна, этна-студыя Кetri, фолк-гурт Гаманіна.