![]()
20 фактаў пра Масея Сяднёва. 1 верасьня Масею Сяднёву — 105 гадоў. Яго вершы хвалілі Янка Купала і Якуб Колас. Галоўныя кампартыйныя ідэолягі ад літаратуры Міхась Клімковіч з Андрэем Александровічам пісалі пра яго як пра таленавітага творцу, але гэта не ўберагло яго ад арышту. Потым ён, аднак, прызнаваўся, што менавіта ў турме адчуў сапраўдную творчую свабоду. Свой трагічны лёс (сталінскія лягеры, разлука з каханай і сынам, забойства маці партызанамі) ператварыў у літаратуру. Два яго аўтабіяграфічныя раманы «І той дзень надышоў» і «Раман Корзюк» унікальныя для беларускай прозы спалучэньнем займальнай вострасюжэтнасьці, гратэску, сьмелай эротыкі, фантасмагарычных вобразаў, у аснове якіх ляжыць праўдзіва-трагічны зьмест, паведамляе «Радыё Свабода». 1. Баяўся згубіць цнатлівасьць«. . . маці (. . . ) баіцца, каб я ня зьбіўся з дарогі, заставаўся чыстым, (. . . ) Боязь (. . . ) маці дзіўным спосабам перадалася і мне — я й сам баяўся ўліпнуць дзе-небудзь, бярогся, ня йшоў на збліжэньне да такой ступені, калі мог-бы ўжо пераступіць мяжу.