![]()
Мовазнаўца і перакладчык тлумачыць, у чым галоўная загана цяперашняй сыстэмы адукацыі ў Беларусі. Лявон Баршчэўскі тлумачыць «Радыё Свабода», у чым галоўная загана цяперашняй сыстэмы адукацыі ў Беларусі, заяўляе, што расейскай мове аддаецца абсалютны прыярытэт, і тлумачыць, як дзяржава робіць беларускамоўную адукацыю штучнай і другараднай. Улада прапанавала посткаляніяльную мадэль з крэольскім адчуваньнем сьвету— Калі б вас папрасілі некалькімі тэзісамі вызначыць на сёньня самую галоўную, прынцыповую праблему беларускай адукацыі, — што б вы выдзелілі?— Па-першае, павінна быць канцэпцыя пабудовы нацыянальнай сыстэмы адукацыі. Гэтую канцэпцыю распрацоўвалі ў 90-я гады, дастаткова шырока. Але потым ад яе новая ўлада цалкам адмовілася, а ўзамен нічога не прапанавала. Дакладней, прапанавала посткаляніяльную мадэль з крэольскім адчуваньнем сьвету. І гэтая мадэль таксама доўга ня выжыла. Таму далей пайшла мадэль ідэалёгіі — з пачатку 2000-х. Але будаваць ідэалёгію дзяржаўнасьці, не выкарыстоўваючы падмурак культуры і мовы, — таксама аказалася правалам.