Пазьняк заклікаў мастакоў адмовіцца ад помніку ў Курапатах

Усе абраныя конкурсныя прапановы палiтык назваў «дысгарманічнымі хімернымі канструкцыямі, пазначанымі пячаткай зьдзеку». Зянон Пазьняк, які адкрыў праўду пра масавыя расстрэлы ў Курапатах, зьвярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Міністэрства культуры на лепшы праект помніка ва ўрочышчы, паведамляе «Радыё Свабода». Паводле Пазьняка, прапанаваўшы мастакам, скульптарам, архітэктарам паўдзельнічаць у конкурсе, ім прапанавалі ўдзел у «зьнішчэньні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай сьвятыні». «Ня бачыць, не разумець такога — немагчыма, калі ёсьць веды і сумленьне. Фігуральна ім як бы прапанавалі намаляваць вусы і бараду для Моны Лізы, і яны пагадзіліся», — піша ў звароце Пазьняк. Усе абраныя конкурсныя прапановы ён назваў «дысгарманічнымі хімернымі канструкцыямі, пазначанымі пячаткай зьдзеку». «Мой зварот да вас усіх, грамадзяне, спадарства: не рабіце гэтага. Адмоўцеся ад удзелу ў фальшывым конкурсе, задуманым ганебным рэжымам, які разбурае памяць.