![]()
Планы і квэсты ўрада Румаса. Хочаш рассмяшыць Бога – распавядзі яму пра свае планы! І ўсё ж мы спрабуем прарвацца (раскласці ўсё па палічках і распланаваць!)Беларусь скарэктавала прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год, улічыўшы няпростыя жыццёвыя “абставіны” – адносіны з суседзямі і зніжэнне кошту на барэль нафты…Пра ўсё гэта распавёў у сваім інтэрв’ю тэлеканалу “СТВ” міністр эканомікі Дзмітры Крутой. Рост ВУП трохі зменшыўся, але сярэднегадавы заробак па краіне запланаваны ў раёне 1025 беларускіх рублёў (або 429 еўра). Прырост рэальных прыбыткаў насельніцтва запланаваны на ўзроўні 3,4%. У нас галоўнае што? Усё правільна – запланаваць! Спачуваеш айчынным чыноўнікам – паспрабуй тут запланаваць штосьці! Прычым правільна запланаваць. Гэта ж у нас – выспа стабільнасці, а навокал – бяда! То адно зменіцца, то іншае: мовы, далягляды, тэмпературы, рэаліі, людзі… Усё цячэ – усё змяняецца. Суцэльны стрэс. Урад сарыентаваўся ў плане заробкаў бюджэтнікаў і па пенсіях – працягваем афіцыйную хроніку.