Актывiсты ўшанавалі памяць паўстанца 1863 года Ігната Будзіловіча

Кіраўнік аршанскага атраду паўстання 1863 года быў расстраляны 28 жніўня 1863 года ў Воршы. Валанцёры кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” разам з актывістамі Таварыства Беларускай Мовы ўшанавалі памяць паўстанца 1863 года Ігната Будзіловіча ў дзень яго расстрэлу 28-га жніўня, паведамляе “Радыё Рацыя”. Кіраўнік аршанскага атраду паўстання 1863 года Ігнат Будзіловіч (1841-1963) быў расстраляны 28 жніўня 1863 года ў Воршы на тэрыторыі Езуіцкага калегіўма, які ў той час быў ўжо ператвораны ў турэмны замак. Кіраўнік аршанскай філіі “Вясны”, Ігар Казмерчак сказаў: “У сітуацыі са смяротным пакараннем у Беларусі нічога не змянілася з 19-га стагоддзя, калі быў расстраляны Ігнат Будзіловіч. У Беларусі дагэтуль існуе смяротнае пакаранне, у Беларусі дагэтуль расстрэльваюць людзей”. Помнік пастаўлены насупраць месца апошняга боя паўтанцаў на месцы, дзе раней стаяла царква Святога Мікалая. Крыж зрабіў армянскі скульптар, а пастамент з камянёў зроблены вучнямі Лёзненскай школы па ініцыятыве настаўніцы Алены Грачышнікавай у 2006 годзе.