Леанід Судаленка: 11 актывістаў, вы – героі. Разам мы сіла!

РЭП дапаможа кожнаму, каго асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюзу. Аб гэтым на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведамляе прававы інспектар прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка. Па яго словах, пераследуючы грамадзян за публічную падтрымку прафсаюза, улада ўзяла на сябе адказнаць за парушэнне іх правоў на мірны сход і свободнае выказванне свайго меркавання. Леанід Судаленка піша: «адбыліся суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку Незалежны прафсаюз РЭП. Алесь Абрамовіч (Барысаў), Вольга Нікалайчык, Леонид Кулаков, Мая Наумава, Уладзімір Неўмяржыцкі, Павел Мрочка (Брэст), Аляксандр Чмыхаў (Бабруйск), Максім Вінярскі, Мікола Статкевіч, Тамара Зайцава (Калінкавічы) і Андрэй Хрэнкоў - вы Героі! Ведайце, вы знаходзіцеся пад абаронай Незалежны прафсаюз РЭП. Прафсаюз знойдзе магчымасць сплаціць дзяржпошліны пры абскарджванні сёняшніх судовых пастаноў аб буйных штрафах. Ад вас патрабуецца адно - даслаць мне не пазней як 10 дзён адпаведныя пастановы судоў, усё астатняя за вас зробіць прафсаюз, уключаючы рэгістрацыю вашых скарг у Камітэце ААН па правах чалавека.