Гамельчукі прынялі ўдзел у Марафоне Салідарнасці з палітвязнямі

Далучыцца да акцыi можа кожны. Жыхары Гомеля далучыліся і прынялі актыўны ўдзел у Марафоне салідарнасці, які ладзіўся грамадскай прыёмнай праваабарончага цэнтра Вясна з 20 па 25 жніўня як тыдзень падтрымкі палітычных вязняў. У выніку на адрас палітвязняў падпісана звыш сарака паштовак, якія 27 жніўня накіраваны вязням беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, паведамляе Гомельская вясна. Спіс палітычных вязняўЗміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй. 12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару).