«Быць беларусам у Гомелі цяпер легка!»

Меркаванні наведнікаў крамы з нацыянальнай сімволікай. У Гомелі амаль тры месяцы працуе крама, якая прадае сувеніры з нацыянальным каларытам і сімволікай, перадае racyja. com. У аксесуары – аўтамабільныя налепкі, вышыванкі і адзенне ад беларускіх вытворцаў. Адкрыць краму «Мроя» ў Гомелі вырашыў рэчыцкі прадпрымальнік Дзяніс Мядзведзеў, які штодня ездзіць у абласны цэнтр на працу. Абслугоўванне кліентаў вядзецца на беларускай мове. Гандляр: – Нашая крамнічка зусім яшчэ маленькая пакуль што. Яна існуе ўсяго пару месяцаў. У паўмільённым Гомелі гэта першая крама падобнага кшталту. Я спадзяюся, што існаванне такіх аб’ектаў таксама пасадзейнічае папулярызацыі беларускай культуры і нацыянальных каштоўнасцей. Час ад часу набыць нейкі сувенір з беларускімі сімваламі ў краме «Мроя» прыходзяць замежныя турысты. Але асноўная частка пакупнікоў – гомельцы. Ірына прыйшла ў краму спецыяльна, каб азнаёміцца з прадукцыяй. Пакупніца Ірына: – Лідар групы «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі некалі сказаў: «Цяжка быць беларусам у Гомелі».