У Мінску пройдзе спецыяльная прэм'ера фільма «Мой сябар жырафа» з падарункамі ўсім юным гледачам

30 жніўня ў Мінску адбудзецца незвычайная прэмера казачнай гісторыі для ўсёй сямі «Мой сябар жырафа» вытворчасці Нідэрландаў. На паказе ў кінатэатры «Масква» ў 19:00 усе юныя гледачы атрымаюць падарункі – тэматычныя маляванкі «Мой сябар жырафа ў Беларусі». На вялікіх экранах сталіцы карціну можна будзе паглядзець з 30 жніўня па 12 верасня. Пераклад і беларускі дубляж фільма ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» выканала каманда «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі velcom. «Мой сябар жырафа» – гэта чароўная гісторыя аб моцным сяброўстве звычайнага хлопчыка і гаворачага жырафа па імені Раф. Галоўны герой фільма, Дзікечэ Дап, – будучы першакласнік, і з Рафам яны не разлі вада: разам выраслі і разам хочуць пайсці ў школу. Але вось няўдача: дарослыя лічаць, што жырафе школа не патрэбна, і ў першы клас Дзікечэ пойдзе адзін. Як сябры справяцца з гэтым выклікам, ці зможа Раф пайсці ў школу разам з гарэзам Дзікечэ і як правяраецца сапраўднае моцнае сяброўства, можна даведацца з новага фільма, знятага па матывах твора нідэрландскай казачніцы Ані Шміт.