Як жылі апошнія ў Беларусі нашчадкі магнатаў ВКЛ

У міжваеннае дваццацігоддзе ў Заходняй Беларусі дваранскія палацы і сядзібы былі цэнтрам грамадскага і культурнага жыцця. А як жылі ў 1920–1930-я гады нашчадкі магнатэрыі некалі магутных Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай і якія парадкі панавалі ў іх радавых сядзібах?Ардынаты і дробныя землеўласнікіЯк вядома, у Другой Рэчы Паспалітай былі адмененыя саслоўныя прывілеі. Аднак дзякуючы сваім буйным зямельным уладанням (у тым ліку і ардынацыям), развітай гаспадарцы, прадстаўнікі дваранства літоўска-беларускіх зямель працягвалі заставацца вельмі ўплывовай групай тагачаснага польскага грамадства. Аднак былі і менш багатыя шляхецкія роды. Сярэдні дваранскі зямельны маёнтак у паўночна-ўсходніх ваяводствах складаў ад 50 да 150 гектараў зямлі. У адпаведнасці з зямельнай рэформай, у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах дапускалася мець у ва ўласнасці да 400 гектараў зямлі. Частка дваран у 1920-я гады не вытрымала эканамічных і палітычных выпрабаванняў і паступова збяднела, а іх маёнткі былі выстаўлены на продаж на аўкцыёнах.