![]()
Гісторыя аднаго патрыёта. Гамяльчук Сяргей Макрэнка з лістапада мінулага году спрабуе дамагчыся для сваёй шасцігадовай дачушкі Сашы магчымасці вучыцца па-беларуску ў школе, нароўні з тымі, хто хоча вучыцца па-расійску. Гэта значыць не ехаць праз увесь горад ў канцэнтрацыйны пункт беларускамоўнага навучання – адзіны клас на паўмільённы горад, які чыноўнікі ад адукацыі стварылі пры 36-й гімназіі, а хадзіць у 5-ю школу, якая замацаваная за мікрараёнам, дзе жыве сям’я Макрэнак, піша «Гомельская Вясна». У ліпені на прыёме ў начальніцы Упраўлення адукацыі Гомельскага гарвыканкама Людмілы Крылісценка Сяргею паабяцалі, што клас з беларускай мовай навучання створаць у пятай школе. Праўда пры ўмове, што набярэцца «паўнавартасны клас». Але за тыдзень да заканчэння прыёму дакументаў у першыя класы на чарговым прыёме чыноўніца паведаміда неабыякаваму да беларушчыны бацьку, што заява Сяргея ў 5-й школе на навучанне па-беларуску – адна, а чыноўнікі створаць клас толькі пры наяўнасці 15 вучняў.