![]()
Мiкола Ермакоў - адзіны беларус, якi вучыцца ў каталіцкай сэмінарыі Redemptoris Mater ва ўкраінскай сталіцы. Міколу Ермакова ў 1980-х ведалі ў Гомлі як каратыста, хоць гэты від адзінаборстваў быў забаронены. У 90-х ён прыйшоў у палітыку, стаў сацыял-дэмакратам, пачаў размаўляць на роднай мове. На працы яго ведалі як добрага інжынэра-канструктара. У Бога ня верыў, у царкву не хадзіў. Цяпер Міколу 69 гадоў, ён вучыцца ў каталіцкай сэмінарыі ў Кіеве і марыць стаць сьвятаром, пiша «Радыё Свабода». «Не заўжды з дапамогай палітыкі можна ўратаваць чалавека»У каталіцкай сэмінарыі Redemptoris Mater ва ўкраінскай сталіцы вучацца юнакі з розных краінаў сьвету. Мікола — адзіны беларус. Старэйшы за рэктара, яго намесьніка і духоўнага айца сэмінарыі, ня кажучы пра студэнтаў. Адкуль ён там і чаму?Мікола выхоўваўся ў савецкай сям’і ў часы «ваяўнічага атэізму». Праўда, у 1949 годзе яго ахрысьцілі ў праваслаўнай царкве. «Бацькі перажылі жахі вайны, таму, напэўна, і ахрысьцілі мяне. Гасподзь захаваў ім жыцьцё, каб яны яго далі мне», — кажа сэмінарыст.