![]()
Гісторыя пра тыднёвы сплаў пад нацыянальнымі колерамі. Напэўна, мой тыднёвы сплаў па Прыпяці ў кампаніі сяброў прайшоў бы не так запамінальна, каб не бел-чырвона-белы сцяг, які ўвесь гэты час быў з намі — на плыце і на беразе. Па-першае, гэта было прыгожа, піша журналіст Салідарнасці Сямен Печанько. Фота: gazetaby. com Па-другое, як апынулася, сцяг на борце гарантавана прыцягваў увагу рыбакоў і адпачывальнікаў. Пра іх рэакцыю мы і раскажам падрабязней. Фота: gazetaby. com Мы стартавалі каля пераправы ў ваколіцах вёскі Кораб’е, што ў Лунінецкім раёне. Ужо праз які дзясятак хвілін заплыву з берагу пачулася:— Глядзіце, плот плыве. А што гэта за сцяг? Палякі, напэўна. У першы дзень мы праплылі па рацэ трошкі больш за гадзіну. І перш чым разбіць на ноч лагер, яшчэ раз пачулі пра «палякаў», а таксама кароткую даведку ад аматара гісторыі, які патлумачыў дзіцяці:— А гэта сцяг Вялікага Княства Літоўскага. Была калісьці такая Фота: gazetaby.