Станіслаў Шушкевіч: Мы ўсё зрабілі разумна, крок за крокам

Першы кіраўнік Беларусі – пра здабыццё незалежнасці. 27 ліпеня 1990 г. была прынята Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў ёй сілу канстытуцыйнага закона. Дэклярацыя захоўвала юрыдычную сілу да 15 сакавіка 1994 года, калі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, перадае radyjo. net. Аднак 25 жніўня ніколі не адзначаўся Дзень Незалежнасьці. З 1991 да 1996 года Дзень Незалежнасьці сьвяткаваўся ў дату прыняцьця дэклярацыі — 27 ліпеня. Згодна з дэклярацыяй, Беларусь абвяшчалася сувэрэннай дзяржавай зь дзяржаўнай беларускай мовай. У адпаведнасьці з дэклярацыяй, на тэрыторыі БССР абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў БССР. 19 верасьня 1991 года 6-я пазачарговая сэсія Вярхоўнага Савета БССР перайменавала дзяржаву ў Рэспубліку Беларусь. Тады ж “Пагоня” і бела-чырвона-белы сьцяг сталі дзяржаўнымі сымбалямі краіны. Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, прынятая 27 ліпеня 1990 г.