![]()
Славутыя дні жніўня 1991 года. Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання адбылася 24—25 жніўня 1991 года, яна азначала абмеркаванне важнейшых пытанняў. Такіх сесій у Вярхоўнага Савета было шмат, але менавіта нечарговая пятая назаўсёды ўвайшла ў найноўшую гісторыю нашай краіны, піша Аляксандр Кур’яновіч для novychas. by. Мітынг на пл. Незалежнасці ў Мінску 25 жніўня 1991 года Крыніца: vytoki. net Некалькі гадоў таму сённяшні дэкан аднаго з факультэтаў БГУ, а па сумяшчальніцтве — трохі падзабыты лукашэнкаўскі ідэолаг Гігін у адным са сваіх артыкулаў сцвярджаў, што 3 ліпеня — адзіны «правільны» дзень незалежнасці Беларусі, і што яго перанос з 27 ліпеня — быццам бы акт гістарычнай справядлівасці. Гігін сцвярджаў, што наданне Дэкларацыі Вярхоўнага Савета аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону ўвогуле не вартае ўвагі і, маўляў, не трэба з гэтай нагоды глытаць архіўны пыл. Не, Вадзім Францавіч, трэба! І мы будзем гэта рабіць, распавядаць чытачам пра тыя славутыя дні жніўня 1991 года.