![]()
25 жніўня 1991 году адбылося гістарычнае пасяджэнне Вярхоўнага Савета. 25 жніўня 1991 году на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закона. Таксама ў гэты дзень была прыпыненая дзейнасць Камуністычнай партыі Беларусі. Сама Дэкларацыя была прынятая 27 ліпеня. Чаму ў беларусаў “не склалася” з такой важнай датай як 25 жніўня? На гэтае пытанне ў эфіры “Радыё Рацыя” адказаў гісторык, прафесар Алесь Краўцэвіч:– Гэта цяжка сказаць, усё ж такі афіцыйна было да Лукашэнкі 27 ліпеня. Была такая дыскусія, калі святкаваць: ці калі была прынятая Дэкларацыя Незалежнасці, ці калі надазены гэтай Дэкларацыі статус закона? Я не маю думкі, наконт таго, якая дата важнейшая, але маю думку наконт таго, што няважная для гэтага дата 3 ліпеня. Увогуле ж, на думку гісторыка, у Беларусі варта адзначаць два святы незалежнасці:– 25 сакавіка – гэта Дэкларацыя Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень Волі. Гэта даўняя традыцыя, пра яе ведаюць усе грамадзяне Беларусі, якія ўмеюць чытаць, не толькі вачыма, але і галавой нешта думаюць.