![]()
Вядомаму беларускаму пісьменніку сёння спаўняецца 65 гадоў. 25 жніўня пісьменніку Уладзіміру Арлову спаўняецца 65 гадоў. Да 27-га спадар Уладзімір за мяжой, пагутарыць з ім нельга, кажа яго жонка Валянціна Аксак. А павіншаваць хочацца. Tut. by сабраў яскравыя цытаты з інтэрвю розных гадоў, якія распавядаюць пра жыццё і прынцыпы пісьменніка яго ж словамі. Уладзімір Арлоў — празаік і паэт. Аўтар зборнікаў апавяданняў, аповесцяў і эсэ «Добры дзень, мая Шыпшына», «Дзень, калі ўпала страла», «Сны імператара», «Сланы Ганібала», «Пяць мужчын у леснічоўцы». Уладзімір Арлоў — папулярызатар гісторыі. Даступнай мовай распавядае пра гісторыю Беларусі і асоб, якія яе фарміравалі. Разам з ілюстратарам Зміцерам Герасімовічам выдаў «Краіну Беларусь», у суаўтарстве з гісторыкам Генадзем Сагановічам — «Дзесяць стагоддзяў беларускай гісторыі». Аўтар «Таямніц полацкай гісторыі» і «Адкуль наш род». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны «За ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры», а таксама прэміяй «Еўрапейскі паэт свабоды».