«Мама, нашто мне вучыцца на рускай мове?»

Дзеткі з Фаніпаля хочуць вучыцца па-беларуску. Школа №1 Фаніпаля ўпершыню абвясціла прыём у першыя класы з навучаннем на беларускай мове. Заявы ад бацькоў прымаюцца да 25 жніўня. Умова — калі збярэцца 20 заяў ад бацькоў будучых першакласнікаў, беларускамоўнаму класу быць, пишет nn. by. Але… За два дні да канца прыёму дакументаў на стале ў дырэктара тры заявы. «Яшчэ тры сям’і вагаюцца, баяцца, што дастатковай колькасці ахвотных не набярэцца», — расказала Яніна Грыневіч, мама будучай першакласніцы, якая і была ініцыятаркай таго, каб беларускамоўны клас з’явіўся ў Фаніпалі. «Пачала я прыходзіць у школу яшчэ зімой. Тады дырэктарка мне не сказала «так», але і не адмовіла. Сказала, што ў красавіку будзе агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім і агучыць бацькам маю прапанову». Яніна красавіцкага сходу дачакалася, але чаканняў той сход не апраўдаў. «Дырэктарка на сходзе падкрэсліла, што школа рускамоўная. І што, у прынцыпе, у нас раўнапраўе моваў. Казала, што ў пачатковай школе на вывучэнне рускай і беларускай мовы роўна выдзяляецца па тры гадзіны».