Павел Севярынец: «Справа медыкаў» - гэта класічнае адцягненне ўвагі

Лукашэнка б’е па медыках і той сістэме, якую фактычна сам ствараў. «Спектаклем і відовішчам для насельніцтва» называе сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец нашумелую карупцыйную «справу медыкаў», паведамляе «Радыё Рацыя». «Цар даў загад і КДБ пакараў баяраў, паказаў, што змагаецца з карупцыяй», – адзначае палітык. – Гэта класічнае адцягненне ўвагі. Лукашэнка б’е па медыках і той сістэме, якую фактычна сам ствараў. За 24 гады Лукашэнка стварыў такую сістэму аховы здароўя, такую сістэму дзяржаўных закупак, тэндэраў, такую сістэму падпарадкавання, якая ў нас зараз ёсць. І зараз пачынаюцца крыкі пра тое: ага, крадуць, ніхто не ведаў, а там мільёны даляраў. Гэта ўсё спектакль, які мы назіраем час ад часу з той ці іншай катэгорыяў дзяржаўных службоўцаў, каб іншым было страшна, каб іншыя падпарадкоўваліся, баяліся. Напярэдадні ў Беларусі сталі вядомыя першыя прысуды удзельнікам карупцыйнай схемы ў сферы Міністэрства здароўя. Загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі 9-га гарадскога клінічнага шпіталя Менска асуджаная да 3 гадоў і 6 месяцаў калоніі.