![]()
Два раённыя суды Віцебску адначасова адмянілі працэсы над актывісткамі Аленай Янушкоўскайі i Ірынай Захаравай. Два раённыя суды Віцебску адначасова адмянілі працэсы над актывісткамі Аленай Янушкоўскай і Ірынай Захаравай, прызначаныя на 23 жніўня. Актывістак меліся судзіць за ўдзел у курапацкай варце паводле адміністрацыйнага артыкула 23. 34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў», паведамляе «Радыё Свабода». Сьпярша суд не хацелі пераносіць, а потым — адмяніліІрына Захарава перакананая, што суды адмененыя паводле распараджэньня «зьверху»:«21 жніўня я тэлефанавала ў Першамайскі райсуд і прасіла, каб мой працэс перанесьлі. Якраз на раніцу 23-га я запісалася на прыём да намесьніка старшыні аблвыканкаму і баялася спазьніцца ў суд. Тады мне казалі, што гэта аніяк немагчыма, бо дзень і час ужо прызначаныя. Але ж 22-га па абедзе з суду патэлефанавалі, што працэс адмяняецца. Маўляў, суд ня мае дастатковых доказаў маёй вінаватасьці». Алене Янушкоўскай таксама патэлефанавалі з суду Віцебскага раёну і паведамілі, што судовы працэс супраць яе адменены.