Пстрычка па носе

Нарэшце скрануўся лёд у стаўленні да злачынстваў узурпатараў улады. На працягу дзесяцігоддзяў яны бачылі толькі маўклівую пакору запалоханага насельніцтва і паблажлівае стаўленне Захаду, лічылі, што ўсё ім сыдзе з рук. Але дарма! Cуд даў санкцыю на арышт экс-прэзідэнта Арменіі Р. Качарана, следчыя вядуць допыт. Сенсацыйная падзея ўзрушыла постсавецкую прастору, дзе яшчэ шмат узурпатараў улады. Знясіленыя людзі, якім даўно абрыдзеў дзікунскі валюнтарызм нахабных гвалтаўнікоў свабоды, задаюць рэзоннае пытанне: калі на шляху да законнасці і справядлівасці значны крок зрабілі армяне, то чаму б іх вопыт не пераняць, не распаўсюдзіць паўсюль?Перапалох сярод аўтакратаў і дыктатараў, іх чыноўніцкага, алігархічнага і сілавога атачэння цяпер вялікі. Практычна за кожным цягнецца шлейф тых ці іншых парушэнняў канстытуцыі і законаў, палітычнага, эканамічнага і гандлёвага махлярства, рэпрэсій супраць мірнага насельніцтва, расправы з апанентамі, злоўжывання службовым становішчам, карупцыі, крадзяжоў.