![]()
На гэтых выходных выйшаў першы ў Беларусі біблійны мабільны дадатак для дзяцей па-беларуску. Праграма ад кампаній YouVersion i OneHope, якую ўжо спампавалі 10 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, цяпер дасяжная і беларусам, паведамляе krynica. info. Што і якПраграма зроблена як падарожжа з сорак адной анімаванай інтэрактыўнай біблійнай гісторыі са Старога і Новага Запаветаў. Дзеці прачытаюць пра такіх герояў веры, як Абрагам, Данііл, Ілля, і, натуральна, Добрую вестку Ісуса Хрыста. Персанажы рухаюцца, размаўляюць і ажыўляюць Біблію для маленькіх чытачоў: апостал Павал сапраўды трапляе ў шторм, Ной будуе каўчэг, а Госпад Ісус падымае паралізаванага. Яркія колеры і выдатная графіка прыцягваюць увагу, тры ці чатыры пытанні ў кожным аповедзе дапамогуць запомніць ісціны Пісання, а гульня ў канцы – замацаваць прачытанае. Дзіцячую Біблію можна не толькі чытаць, але і слухаць: усе гісторыі на беларускую мову агучаны Паўлам Харланчуком. Пераклад і запіс зрабіла кампанія Кінаконг. Водгукі бацькоў— Нам спадабалася гульнявая форма, схаваныя цікавосткі, што даюць атмасферу адкрыцця, прыемны голас агучкі, пытанні на замацаванне, — кажа Надзея Гарэцкая, маці траіх дзяцей.