Карыстальнікі сацсетак і кінакрытыкі вызначылі тры лепшых фільма беларускага кінарэйтынгу

Не так даўно ў сеціве з’явіўся рэйтынг з 50 фільмаў, якія, на думку кінакрытыкаў, хаця б раз у жыцці павінен паглядзець кожны беларус. Ініцыятары актыўнасці – VOKA і MEGOGO – пайшлі далей і прапанавалі карыстальнікам сацсетак на падставе рэйтынгу вызначыць тройку лепшых фільмаў, якія будуць агучаны на беларускую мову і размешчаны ў спецыяльным раздзеле на VOKA. На працягу пяці раўндаў карыстальнікі галасавалі за лепшыя, на іх думку, карціны на старонках VOKA ў сацыяльных сетках. Дзесятка суперфіналістаў выглядала так: 1) «Уцёкі з Шоўшэнка»; 2) «Пятля часу»; 3) «Залегчы на дно ў Бруге»; 4) «Агідная васьмёрка»; 5) «Ла-Ла-Лэнд»; 6) «РЭД»; 7) «Бруд»; 8) «Сямёра псіхапатаў»; 9) «Джон Уік 2»; 10) «Даласкі клуб пакупнікоў». У кожным раўндзе сваім меркаваннем дзялілася па меншай меры 1 тыс. чалавек, а агульная колькасць ўдзельнікаў галасавання на папярэднім этапе склала 6198. Па выніках суперфіналу была вызначана тройка пераможцаў рэйтынгу. Адназначным лідэрам стала драма «Уцёкі з Шоўшэнка», якая набрала найбольшую колькасць галасоў.