Міхаіл Чыгір: Дробныя зьмены не дадуць чаканых вынікаў

Беларускай эканоміцы патрэбныя радыкальныя зьмены. Госьць «Інтэрвію тыдня» «Радыё Свабода» — першы прэм’ер-міністар Беларусі пасьля ўвядзеньня пасады прэзыдэнта Міхаіл Чыгір. Ён лічыць, што супольная і аб’яднаная пазыцыя чальцоў ураду часам можа пераканаць кіраўніка дзяржавы, заяўляе, што пазыцыя былога прэм’ера Кабякова заўсёды была накіраваная на падтрымку меркаваньня Лукашэнкі, і мяркуе, што беларускай эканоміцы патрэбныя радыкальныя зьмены. Калі ў маю бытнасьць прэм’ерам усе ўрадоўцы займалі нейкую агульную пазыцыю, то Лукашэнка пагаджаўся з намі — Калі вы даведаліся пра зьмены ва ўрадзе, у тым ліку асобы прэм’ер-міністра, — як вы ацанілі гэты крок? Ці лічыце, што гэта можа прывесьці да нейкіх зьменаў у эканамічнай палітыцы? Ці галоўнае не ў пэрсаналіях, а ў тым курсе і тых рамках, якія задае сам Лукашэнка?— Надзея заўсёды памірае апошняй. Хацелася б, каб зьмены былі. Калі ў маю бытнасьць прэм’ерам усе ўрадоўцы займалі нейкую агульную пазыцыю, то Лукашэнка (які вельмі кепска паддаецца на прапановы іншых) усё ж пагаджаўся з намі.