![]()
У беларусаў не бракавала волатаў духу і змагароў з савецкай імперскай сістэмай. У глухой расейскай глыбінцы на тэрыторыі сібірскага Ямала ў турэмнай калоніі згасае палітычны вязень, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў. Чалавек, які пастанавіў памерці за іншых, чым жыць у няволі. Творца, якога засудзілі паводле абсурднага абвінавачвання ажно да 20 гадоў зняволення. Па-сутнасці засудзілі толькі за тое, што ён выступіў супраць расейскай акупацыі Крыма. З 14 траўня Алег Сянцоў трымае бестэрміновую галадоўку. За сябе рэжысёр не просіць і пісаць прашэнне пра памілаванне маскоўскаму ўладару Пуціну катэгарычна адмовіўся – ён патрабуе вызваліць не сябе, а ўсіх іншых украінскіх палітычных вязняў. Такіх налічваецца ажно 64. За іх вызваленне Сянцоў ахвяруе сваім як мінімум здароўем і гатовы аддаць жыццё. Хочацца тут прыгадаць лёс дысідэнта, змагара з савецкай несправядлівасцю і дзікунскай карнай сістэмай Анатоля Марчанку. Ён не быў ад нараджэння іншадумцам, з маладосці нейкім змагаром з сістэмай.