![]()
Як Цмок Лепельскі з пэрсанажу мітаў зрабіўся брэндам рэгіёну. Ужо 5-ты фэст беларускай міталёгіі «У госьці да Лепельскага Цмока» прайшоў у. райцэнтры 18 жніўня. За гады існаваньня фэсту на ім пабылі тысячы гасьцей, а пра Лепель і ягонага Цмока даведаліся сотні тысячаў — дзякуючы інтэрнэту і аповедам «відавочцаў», якія мелі магчымасьць ня толькі ўбачыць гэтую незвычайную істоту, але й зь ёй сфатаграфавацца, перадае Радыё Свабода. Усё пачалося з Караткевіча Паводле энцыкляпэдычнага слоўніку «Беларуская міталёгія», «Цмок» — гэта істота, якая згадваецца ў цэлым шэрагу фальклёрных твораў. Ён «ад прыроды лянівы і маларухавы. Можа быць як аднагаловым, так і мець іх да 12-ці. У адрозьненьне ад іншых «нячысьцікаў», Цмок — чысьцёха, ходзіць у лазьню, мыецца штодня. Жыве ў балоце, а найчасьцей — у возеры». Лепельскае возера «засяліў» цмокамі Уладзімер Караткевіч. У ягоным рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» ёсьць падрабязнае апісаньне незвычайнага «зьвера», якога вылавілі мясцовыя рыбакі:«Выглядам той цмок быў, як зьвер фока (цюлень.