«Дзе нас ашукваюць — у адміністрацыі Лукашэнкi ці тут, у райвыканкаме?»

Як блогер Павук змагаецца з беларускай судовай сiстэмай. Cуддзя Акцябрскага раёна Уладзімер Васілеўскі заявіў самаадвод у справе пазову блогера Андрэя Павука на дзеянні дзяржаўных службоўцаў раённага выканаўчага камітэта і райсавета, пiша baj. by. Напярэдадні, калі яшчэ справа толькі разглядалася, памочнік раённага пракурора Вадзім Шыбут забыўся ў судзе ўжо надрукаваныя аркушы, падобныя на рашэнне суда. Гэтыя аркушы ўдзельнікі пасяджэння сфатаграфавалі і выклалі ў інтэрнэце. Андрэй Павук расцаніў гэта як загадзя падрыхтаванае рашэнне. Мясцовыя чыноўнікі не дазваляюць блогеру прысутнічаць на апаратных нарадах, якія праводзіць старшыня райвыканкама Віктар Палуянаў, а таксама на сесіях райсавета, дзе вырашаюцца важныя для развіцця раёна пытанні. Іх надзвычай палохае жаданне Павука весці онлайн-трансляцыю з нарадаў і сесіяў. Інтарэсы райсавета па папярэднім пасяджэнні ў судзе прадстаўляў яго старшыня Алег Таргонскі, на асноўным — галоўны спецыяліст Марыя Пішчала, райвыканкама — кіраўніца спраў Валянціна Шлапакова і юрыст Наталля Іванова.