![]()
Пробашч парафіі Найсьвяцейшай Тройцы чатыры гады ладзіць пленэры, запрашаючы на іх вядомых беларускіх мастакоў. Ксёндз Сяргей Сурыновіч праводзіць мастацкія пленэры ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Друі — мястэчку на беларуска-латвійскім памежжы. Паводле традыцыі мастакі штораз пакідаюць арганізатару колькі карцін, і ён складае зь іх экспазыцыі, што вандруюць па розных гарадах Беларусі. Ксёндз Сяргей хацеў бы стварыць у касьцёле мясцовую мастацкую галерэю, але пакуль гэта толькі мара, перадае «Радыё Свабода». Пленэр як дыялёг рэлігіі і мастацтва У касьцельным двары. Працуе мастачка Кацярына Сумарава Пробашч парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ксёндз Сяргей Сурыновіч служыць у Друі шосты год — і чатыры гады ладзіць тут пленэры, запрашаючы на іх вядомых беларускіх мастакоў. Кожны год зьбіраецца да двух дзясяткаў сапраўдных прафэсіяналаў, кажа ксёндз Сяргей. «Гэта найпершая ўмова — высокі мастацкі ўзровень. Я не займаюся запрашэньнем мастакоў, гэта робяць мастацтвазнаўцы.