![]()
Бацькi беларусікаў-першакласнікаў з Баранавіч дамаглicя свайго. Дзесяць дзетак-першаклашак з Баранавіч будуць навучацца ў гэтым годзе ў класе гімназіі №4 на беларускай мове, пiша cайт ПЦ “Вясна”. Пра гэта стала вядома бацькам з адказу баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні А. Гарбуза. “Клас з беларускай мовай навучання будзе адкрыты ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №4 г. Баранавічы” і размешчаны на базе дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №50 г. Баранавічы”, - значыцца ў адказе. Нагадаем, што змаганне саміх бацькоў, сябраў Баранавіцкай арганізацыі таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ды праваабаронцаў было няпростым. І пачалося яно яшчэ летам прошлага года. Адбылося нямала сустрэчаў бацькоў з дырэктарам гімназіі № 4, намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама А. Гарбузам, старшынём гарвыканкама Ю. Грамакоўскім ды загадчыкам ГАРАНа Пузікавым. Юрыдычыную дапамогу аказваў праваабаронца ПЦ “Вясна” Сяргей Гоўша, які рыхтаваў скаргі ў дзяжустановы.