![]()
20 нечаканых фактаў пра легендарнага беларускага кампазытара Анатоля Багатырова. 13 жніўня — 105 гадоў легендарнаму беларускаму кампазытару Анатолю Багатырову, які ратаваў ад рэпрэсій беларускіх кампазытараў, «Радыё Свабода». Аўтар опэры «У пушчах Палесься» (1939), за якую яму далі Сталінскую прэмію другой ступені (1941), неаднойчы ратаваў сваіх калегаў ад рэпрэсій. Любіў паэзію Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Ніла Гілевіча, на чые вершы прыдумаў сваю найлепшую музыку. 1. Прозьвішча ў яго радні па бацькавай лініі было Багацькі. Багатыровымі сталі дзякуючы царскаму ўрадніку «Мы былі Багацькі. /. . . / Два дзедавы браты сталі Георгіеўскімі кавалерамі за Шыпку і Гілеўна. Вярнуліся ў вёску героямі. Хлопцы — да ўрадніка атрымліваць дакумэнты. Той выслухаў герояў вайны дый кажа: „Вы ж багатыры!. . “ А як выпісвалі дакумэнты, да слова „багатыр“ дадалі канчатак „оў“. Вось і перайначыў ураднік Багацькаў у Багатыровых. Начальства ўсё можа. . . » (Уладзімер Ліпскі.