Ізраільскі гісторык: Беларуская дзяржава пераняла мадэль савецкай цэнзуры

Гісторык з Ізраілю Леанід Сьмілавіцкі напісаў кнігу пра савецкую цэнзуру ў паваеннай Беларусі. 95 год таму ў Беларусі зьявіліся спэцсховішчы кантрольных экзэмпляраў забранай зь бібліятэк «варожай» літаратуры. Азнаямленьне зь імі шырокай публікі лічылася непажаданым з ідэалягічных меркаваньняў. У тым жа 1923-м быў арганізаваны Камітэт кантролю за рэпэртуарам тэатраў, а таксама зьместам публічных выступленьняў. «Спэцхраны» і «Рэпэрткамы» былі структурамі Галоўнага ўпраўленьня ў справах літаратуры і выдавецтваў, больш вядомага як Галоўліт. Яго функцыя палягала ў цэнзураваньні друкаваных выданьняў. У Беларусі гэты орган савецкага праўленьня бальшавікі стварылі 5 студзеня 1923 году, пiша «Радыё Свабода». Гісторык з Ізраілю Леанід Сьмілавіцкі напісаў кнігу пра савецкую цэнзуру ў паваеннай Беларусі. Праца стала вынікам шасьцігадовага дасьледаваньня тэмы, якая ў самой Беларусі не запатрабаваная. Матэрыял для кнігі «Цензура в БССР: послевоенные годы, 1944–1956 гг. » ён зьбіраў у беларускіх архівах.