На радзіме Ежы Папялушкі гавораць на баранавіцка-гарадзенскім дыялекце

Вынікі экспедыцыі на паўночнае Падляшша. Ці ведаеце вы, што маці айца Ежы Папялушкі гаварыла па-беларуску? І ў тых мясьцінах яшчэ і цяпер гучыць сапраўдная беларуская мова — г. зв. баранавіцка-гарадзенская гаворка. Дзе гэта? На самым паўночным усходзе Польшчы, недалёка ад славутага Аўгустоўскага канала. У гэта цяжка паверыць: сёлета Рэспубліцы Польшча спаўняецца сто гадоў, а на яе тэрыторыі людзі дагэтуль карыстаюцца беларускай мовай. Яны не хадзілі ў беларускія школы і не чытаюць беларускіх газэт. Іх мова аўтэнтычная, як і сто гадоў таму. У канцы ліпеня сюды ажыцьцявілі экспэдыцыю вучоныя зь Менска і Прагі. Яны запісалі беларускі дыялект ад, магчыма, апошніх яго носьбітаў, перадае radyjo. net. Мірослаў Янковяк (у цэнтры) падчас экспэдыцыі на паўночнае Падляшша Фота: архіў Мірослава Янковяка Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вось ужо ў чацьвёрты раз адправіліся на Падляшша. Тут яны рэалізуюць супольны праект з Інстытутам славістыкі Польскай акадэміі навук “Дасьледаваньні ў галіне дыялекталёгіі беларускай і польскай моў”.