![]()
І ў сярэднявеччы, і ў часы вялікіх паўстаньняў, і нават у мінулую вайну. Прачытаў у фэйсбуку паэта Анатоля Івашчанкі цытату з расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Быкава пра Алега Сянцова: мы, маўляў, у гэтай справе ўсе саўдзельнікі. «Высновы і кантэкст — цалкам пасуюць і нашым варункам» — рэзюмуе Анатоль. Мне даводзілася падпісваць пратэст беларускага ПЭН-цэнтру ў справе Сянцова і зараз я літаральна спатыкнуўся аб фразу Быкава: «Хто не пратэстуе, той падпісваецца». Маецца на ўвазе, падпісваецца ў злачынстве бязьдзейна глядзець, як памірае Сянцоў. Бо з часу таго майго подпісу мяне не адпускаюць думкі пра салідарнасьць. Якая яна рэальная?«Гэта ўсё робіцца, каб пераканаць — ніякіх правілаў няма», — піша Быкаў. І далей: мы саўдзельнікі, я саўдзельнік, бо нічога не раблю. Калі не зьвяртаць увагі на некаторую ўнутраную прыемнасьць у гэтым лёгкім самабічаваньні, дык у голай рэшце застанецца прызнаньне, што — так, ніякіх правілаў няма. Бо рэальная салідарнасьць і ёсьць правіла.