Вольга Мікалайчык: Калі змагаешся за высакародную мэту, то ўсё можна пераадолець

Грамадская актывістка ўжо шмат гадоў стаіць на абароне Курапатаў. Актывістка Вольга Мікалайчык распавяла сайту palitviazni. info пра абароны Курапатаў, рэпрэсіі і памяць пра тых, хто стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Тых, хто стаіць на варце ля рэстарана ў Курапатах, не толькі штрафуюць, але і працягваюць адпраўляць на суткі. Зараз, напрыклад, адміністрацыйны арышт (па 10 сутак) адбываюць Максім Вінярскі і Павел Севярынец. Раней у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў пабывала Вольга Мікалайчык, але пры гэтым яна кажа, што арыштамі актывістаў не запалохаць. – Я ўжо шмат гадоў стаю на абароне Курапатаў, – кажа Вольга Мікалайчык. – Гэта святое! У гэтым годзе паспела пабываць і на сутках за перфоманс ля рэстарана. Але нас не запалохаць, і варта працягваецца. Зараз мы зрабілі графік дзяжурств ля рэстарана (кожны дзень дзяжурыць нейкая партыя альбо рух), таму варта, так бы мовіць, перайшла ў арганізаванае рэчышча. – Ці складана вам было амаль штодзень несці варту ля Курапатаў?– Штодзень былі на варце якраз да таго моманту, як склалі графік дзяжурств.