У Горадні з адбойнікам разабралі фрагмэнт «сьцяны Вітаўта» ў Старым замку

Гэтыя работы ўзгодненыя Міністэрствам культуры. Фрагмэнт сярэдняй вежы горадзенскага Старога замка з боку Нёмана разабралі ўвечары 8 жніўня. Гэтыя работы ўзгодненыя Міністэрствам культуры, паведамляе «Радыё Свабода». Гісторык і краязнаўца Ян Лялевіч бачыў, як праводзіліся гэтыя работы. Ён расказаў, што разабралі ня толькі частку савецкай муроўкі і польскай кансэрвацыі, але і фрагмэнт аўтэнтычнай сьцяны часоў князя Вітаўта (XIV стагодзьдзе) прыкладна 0,5–1 мэтар вышынёй і 4 мэтры даўжынёй. Паводле яго, аўтэнтычны кавалак адрозьнівае цэгла брудна-жоўтага колеру, змацаваная вапнай. Ян Лялевіч Паводле гісторыка, яе здымалі з дапамогай адбойніка, прымацаванага да экскаватара. Праз гэты праём мусіць прайсьці будаўнічая тэхніка, каб забіваць палі для ўмацаваньня схілу замкавай гары за абарончымі сьценамі. Гэтыя работы дазволеныя. «Шкада, што Мінкульт узгадніў гэтыя работы. Гэта каштоўны аўтэнтычны фрагмэнт абарончай сьцяны.