У Купалаўскім — ізноў падзея: «Сон у Купальскую ноч» з MSQRD і маладымі акцёрамі

Чатыры рэакцыі. Іх сабрала «Наша ніва»:«Паколькі Аляксей Стрэльнікаў застрашыў мяне, каб я не адбірала хлеб ў тэатральных крытыкаў, дык я скажу пра «Сон ў купальскую ноч» проста. АААААААААААААААААААААААААА! — піша ў сябе ў фэйсбуку Ганна Севярынец. — Гэта быў ўзровень — і яны яму адпавядалі, гэта была планка — і яны яе ўзялі, гэта быў эксперымент — і яны былі вартыя яго, гэта проста ачумець, што такое!Падрабязнасці лістом. Еду дамой шчаслівая. Купалаўскі — мой тэатр». * * *«Няўжо вы ведаеце Шэкспіра на памяць? Я проста не змагла большую частку ўвогуле разабраць, бо акцёры гаварылі з хуткасцю кулямёта, прытым што былі ў кубе і без мікрафонаў», — выказала заўвагу беларуска з Вены Кацярына Гольцапфель-Варажун. - Там, відаць, дынамікі былі скіраваныя на залу. Мы сядзелі на сцэне, і таксама мала што чулі, — адзначыла журналістка Таццяна Шапуцька. «Сітуацыя з гукам выправіцца. Усё ж гэта была фармальна апошняя рэпетыцыя. Але ж у мяне было адчуванне неймавернай радасці напрыканцы (ды і падчас) Прыгажосць мовы Разанава (Шэкспіра) + музыка + артысты + задума… Карацей—свята! Я так я рада гучанню Разанава на нашай сцене», — піша Вольга Бабкова.