Адам Глобус: Мяне заўжды радавала ў Куліновічы далікатнасць

Літаратар і мастак – пра выбітнага рокера. Памёр рокенрольшчык Саша Кулінковіч. Пазнаёміўся я з ім у рэдакцыі часопіса “Парус”, дзе Саша быў адным з завадатараў у маладзёвай рэдкалегіі. Часопіс выдаваўся мільённым накладам. У рэдакцыі працаваў зорны калектыў. Вакол рэдакцыі віраваў натоўп маладых здольных аўтараў. Пазней Саша стаў Дзюбелям, сабраўшы рок-гурт. Каманда “Нейра Дзюбель” ніколі не была сярод маіх любімых. Мяне нават дзівіла, калі знаходзіліся апантаныя змагарствам журналісткі, якія называлі Кулінковіча найлепшым беларускім рок-музыкантам. Пра зорку Кулінковіча я шматкроць чуў ухваленні ад Вольгі Караткевіч і Адэлі Дубавец. “Нейра Дзюбель” уваходзіў у “чорны спіс” каманд, чые выступы былі доўгі час забаронены ў Беларусі. Кулінковіча такая забароны моцна прыгнятала. Такая забарона прыгнятае ўсіх, ведаю па сабе. Што мяне заўжды радавала ў Куліновічы – далікатнасць. Ён быў далікатным ад прыроды. Ні на сцэне, ні ў тэкстах, ні ў музыцы “Нейра Дзюбеля” тая далікатнасць і не выяўлялася.